Мікалай Аляксеевіч Аўчыннікаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Аляксеевіч Аўчыннікаў
Remove ads

Мікалай Аляксеевіч Аўчыннікаў (16 (29) лістапада 1905, г. Карачаў, цяпер Бранская вобласць, Расія3 кастрычніка 1980) — беларускі мастак.

Хуткія факты Мікалай Аляксеевіч Аўчыннікаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 16 (29) лістапада 1905 года ў горадзе Карачаў, цяпер Бранская вобласць Расіі. У прафесійнае мастацтва прыйшоў з самадзейнасці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1940 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1960 года[1].

Памёр 3 кастрычніка 1980 года[1].

Творчасць

Працаваў у жанрах шматфігурнай кампазіцыі, пейзажа і нацюрморта. Сярод асноўных палотнаў — «Ліст да родных», «З зямлянак у новыя дамы», «Там немцы», «Подзвіг Івана Цубы», «Юныя патрыёты», «Вернасць баявому сцягу», «Стаяць насмерць», «На заданне», «Сустрэча славутых кіраўнікоў-партызан і падпольшчыкаў», «Берлін. 1945 год», «Трактарысты», «Лясная дарога»[1].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Брэсцкім краязнаўчым музеі, а таксама ў фондах БСМ[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads