Мікалай Аляксеевіч Кенда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Аляксеевіч Кенда (нар. 15 студзеня 1951, в. Вялікае Міжлессе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) — дзеяч мясцовага кіравання ў Беларусі, ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна.

Хуткія факты Мікалай Аляксеевіч Кенда, старшыня Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «гідрамеліярацыя».

Пачынаў сваю працоўную дзейнасць на пасадзе майстра ПМК-17 трэста «Пінсксаўгасбуд» (г. Бяроза). Працаваў галоўным інжынерам і начальнікам перасоўнай механізаванай калоны ў г. Іванава. З 1986 года па 1995 год кіраваў калгасам «Кастрычнік» (Іванава), у 1995—1998 гадах быў намеснікам старшыні Брэсцкага райвыканкама. На працягу пяці гадоў кіраваў упраўленнем бытавога абслугоўвання аблвыканкама. У 2002 годзе стаў старшынёй Камянецкага раённага выканаўчага камітэта. З 2005 па 2013 год — старшыня Кобрынскага райвыканкама.

Remove ads

Узнагароды

У 2004 годзе ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 10 студзеня 2020 года № 86 «Аб прысваенні звання „Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна“» за выдатны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і грамадскую дзейнасць Кендзе Мікалаю Аляксеевічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна»[2].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads