Іванава
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́нава[3] (трансліт.: Ivanava, да 1940 г. — Я́наў або Я́нава) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Іванаўскага раёна, на р. Самароўка. За 132 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя Янаў-Палескі на лініі Брэст—Пінск.
Remove ads
Гісторыя
У некаторых выданнях[4] можна сустрэць памылковае атаясамленне пачатку гісторыі палескага Янава з вёскай Порхаў, уладаннем біскупаў луцкіх. На самай справе Порхавым звалася колішняе мястэчка, а цяпер вёска Янаў Падляскі ў Бяльскім павеце Люблінскага ваяводства Польшчы[5]. Найбольш раннія згадкі пра Янаў-Палескі датуюцца XVII стагоддзем[6].
Вялікае Княства Літоўскае
У XVII ст. Янаў меў статус мястэчка ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства. У Трынаццацігадовую вайну 16 мая 1657 паселішча захапілі казакі, якія пасля працяглых катаванняў забілі тут каталіцкага місіянера Андрэя Баболі. У 1678 Ян Кароль Копаць заснаваў у мястэчку езуіцкую місію, якая належала да Пінскага калегіума. У 1694 Янаў перайшоў у валоданне Ганны, дачкі Я. К. Копаця і жонкі князя Канстанціна Яна Шуйскага, пазней мястэчкам валодаў яе сын Апалоніуш Аляксандр Шуйскі (пам. 1763 г.) і ўнук Ян Непамуцэн Шуйскі. Пасля смерці Яна Непамуцэна Янаў перайшоў да яго сястры Ганны, якая ў 1781 годзе выйшла замуж за Яна Тадэвуша Арэшку[6].
У складзе Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Янава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе ўвайшло ў Кобрынскі павет Гродзенскай губерні. Цягам XIX ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Арэшкаў.
У 1861 расійскія ўлады раскватаравалі ў Янаве казакоў 31-га Данскога палка для задушэння сялянскіх хваляванняў у мястэчку і ваколіцах. У 1884 за 1 км ад Янава прайшла Палеская чыгунка, адкрылася невялікая станцыя (цяпер Янаў-Палескі) з драўляным вакзалам, складскімі памяшканнямі, рамонтнымі майстэрнямі. Станам на 1869 у Янаве існавалі драўляная праваслаўная царква, мураваны рымска-каталіцкі касцёл, капліца ў гонар Св. Андрэя Баболі, станавая кватэра, валасная ўправа, аптэка. Па выніках перапісу (1897) у мястэчку было 724 будынкі, працавалі народнае вучылішча і царкоўнапрыходская школа, сукнавальная фабрыка, гарбарны і цагельны заводы, маслабойня, 4 млыны.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.
У складзе Польскай Рэспублікі
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Янава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскім павеце Палескага ваяводства. Станам на 1935 тут знаходзіліся гміннае кіраванне, паштова-тэлеграфнае кіраванне, паліцэйскі пастарунак, некалькі прыватных гасцініц, лесапільня «Горбур», паравы млын «Горбур»; дзейнічала польская школа.
Другая сусветная вайна
У 1939 Янава ўвайшло ў БССР, бальшавікі змянілі гістарычную назву паселішча на рускі лад на Іванава. На 1940 тут працавалі бальніца (на 50 ложкаў), радзільны дом (на 20 месцаў), паліклініка з 4 кабінетамі, пошта, 20 тэлефонаў, 3 тэлеграфныя апараты; дзейнічалі 7-гадовая беларуская, расійская і яўрэйская школы. 15 студзеня 1940 Іванава атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка і стала цэнтрам раёна.
Вялікая Айчынная вайна
У гады Вялікай Айчыннай вайны з 27 чэрвеня 1941 да 16 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Некаторы час у горадзе дзейнічаў зборны пункт па адпраўцы мірных жыхароў на працу ў нацысцкую Германію[7]
Савецкі перыяд
Сучаснасць
У 1997 адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка мастаку і кампазітару Напалеону Ордзе, ураджэнцу в. Варацэвічы. 11 сакавіка 2011 адбылося афіцыйнае зацвярджэнне гарадскіх сцяга і герба[9].
- Места на старых фотаздымках
- Капліца Св. Андрэя Баболі
- Алтар з рэліквіямі Св. Андрэя Баболі
- Царква
- Вуліца мястэчка, справа сінагога
Remove ads
Насельніцтва

- XIX стагоддзе: 1830 — 516 муж., з іх шляхты 10, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 243, мяшчан-хрысціян і сялян 262[10]; 1866 — 809 чал.; 1885 — 2 437 чал.; 1897 — 3 041 чал.[11]
- XX стагоддзе: 1905 — 2 939 чал.; 1924 — 3 068 чал., з іх 521 беларус, 289 палякаў, 190 рускіх, 1 859 яўрэяў; 1935 — 3,5 тыс. чал.; 1940 — 4 918 чал.; 1946 — 2 279 чал.; 1956 — 3 тыс. чал.[12]; 1971 — 7,1 тыс. чал.; 1991 — 14,6 тыс. чал.[13]; 1994 — 15,6 тыс. чал.[14]; 1995 — 15,8 тыс. чал.[15]
- XXI стагоддзе: 2006 — 16,4 тыс. чал.; 2009 — 16 086 чал. (перапіс)[16]; 2016 — 16 450 чал.[17]; 2017 — 16 465 чал.[18]
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Пад ліпамі».
Культура
Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом творчасці дзяцей і юнацтва, школа бандарства. Таксама дзейнічаюць 1 касцёл і 1 праваслаўная царква.
Адукацыя
У Іванаве працуюць гімназія, 3 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў. Менавіта ў Іванаве знаходзіцца адзіная ў Брэсцкай вобласці гарадская беларускамоўная школа, яна ж з музычным ухілам[19].
Медыцына
Медыцынскія паслугі аказвае гарадская паліклініка.
Турыстычная інфармацыя
Праз места праходзіць турыстычны маршрут «Россып талентаў палескіх». Працуе Іванаўскі музей гісторыі ўтварэння раёна. Спыніцца можна ў гасцініцы «Пад ліпамі».
У Іванаве дзейнічае адзіная ў Беларусі школа бондарства.
Славутасці
- Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (1848)
- Помнік ураджэнцу Іванаўскіх ваколіц беларускаму і польскаму мастаку і кампазітару Напалеону Ордзе (1807—1883)
- Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (1901)
Страчаная спадчына
- Капліца Святога Андрэя Баболі
- Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (XVIII ст.)
- Касцёл Узвышэння Св. Крыжа
- Помнік Леніну
Remove ads
Вядомыя асобы
- Аляксандр Еўтуховіч (нар. 2001) — беларускі футбаліст, нападнік.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads