Мікалай Аляксеевіч Халяўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Аляксеевіч Халяўка (19161998) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Мікалай Аляксеевіч Халяўка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Мікалай Халяўка  нарадзіўся 23 снежня 1916 года ў вёсцы Івакі (цяпер — Добрушскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння трох класаў школы працаваў спачатку ў калгасе, потым у міліцыі. У 1937 годзе Халяўка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[1].

Да снежня 1944 года гвардыі сяржант Мікалай Халяўка быў зараджальшчыкам самаходнай артылерыйскай устаноўкі 108-га гвардзейскага самаходнага артылерыйскага палка 18-й арміі  (руск.) 4-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Ужгарада. 2 снежня 1944 года Халяўка асабіста закідаў гранатамі дзот які перашкаджаў наступленню пяхоты, знішчыўшы некалькі варожых салдат і захапіўшы яшчэ двух у палон[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года гвардыі сяржант Мікалай Халяўка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1].

Пасля заканчэння вайны Халяўка быў дэмабілізаваны. Жыў на радзіме, працаваў у калгасе[1].

Быў таксама узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і шэрагам медалёў[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Холявкин Николай Алексеевич (руск.). AZ Library. Праверана 2014-9-17.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads