Мікалай Барысавіч Фадзеечаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Барысавіч Фадзеечаў (руск.: Никола́й Бори́сович Фаде́ечев; 27 студзеня 1933, Масква — 23 чэрвеня 2020, там жа) — савецкі і расійскі артыст балета, педагог; народны артыст СССР (1976), лаўрэат прэміі імя Вацлава Ніжынскага (1958).
Remove ads
Біяграфія
У 1952 годзе скончыў Маскоўскую харэаграфічнае вучылішча (цяпер Маскоўская дзяржаўная акадэмія харэаграфіі) па класе А. М. Рудэнкі. На выпускным спектаклі разам з Марынай Кандрацьевай выканаў галоўныя партыі ў балеце «Шчаўкунок» П. І. Чайкоўскага.
Дзякуючы добрым прыродным дадзеным, выдатнай школе, прыроджанай далікатнасці і чуласці ў дуэтным танцы, высунуўся ў салісты і аказаўся незаменным партнёрам для ўсіх вядучых балерын свайго часу. У розныя гады ён танчыў з Г. С. Уланавай, М. М. Плісецкай (пастаянны партнёр усе 1960-я гады), Р. С. Стручковай, Н. У. Цімафеевай, М. В. Кандрацьевай, С. Дз. Адырхаевай , Н. І. Бяссмертнавай, К. С. Максімавай, Л. І. Семянякай.
У 1956 годзе быў удзельнікам першых гастроляў Вялікага тэатра ў Лондане, дзе дэбютаваў у балеце «Жызэль» А. Адана з Галінай Уланавай. Ангельскія рэцэнзенты назвалі яго «самым арыстакратычным камуністам». Паўтарыў поспех у Парыжы. У 1961 годзе быў удзельнікам першых гастроляў Вялікага тэатра ў ЗША, дзе быў партнёрам Маі Плісецкай.
Remove ads
Зноскі
- Фадеечев Николай Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads