Мікалай Фёдаравіч Варвашэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Фёдаравіч Варвашэвіч (10 кастрычніка 1934, в. Раздзялавічы, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 2001) — беларускі рэжысёр. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1975).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1961). З 1964 года дырэктар Дома культуры ў Слоніме, адначасова рэжысёр, з 1967 года дырэктар народнага тэатра. З 1990 года дырэктар і галоўны рэжысёр Слонімскага драматычнага тэатра.
Пахаваны ў Свіслачы на радзіме ягонай жонкі.
Твочрасць
Сярод пастановак: «Прымакі» Я. Купалы (1993), «Лекі ад кахання» (1992) і «Каханне з падманам» (1995) паводле п’ес У. Галубка «Пісаравы імяніны» і «Ветрагоны», «Хітрыкі бабы Ягі» А. Якімовіча.
Сям’я
У шлюбе з Святланай Міхайлаўнай Варвашэвіч, актрысай Слонімскага народнага тэатра.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads