Мікалай Васілевіч Бялоў (архітэктар)
архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Васілевіч Бялоў (8 снежня 1919, с. Дзіева-Гарадзішча, Някрасаўскі раён, Яраслаўская вобласць — 1999) — беларускі архітэктар і мастак. Кандыдат архітэктуры (1964).
Remove ads
Біяграфія
У 1939 годзе прызваны ў армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у бітвах за Запаляр’е і возера Балатан. У 1946 годзе дэмабілізаваны з Вены[1].
За час вайны бацькі бацькі памерлі, таму ён паехаў да сваёй сястры Зоі, якая ў Ленінградскім будаўнічым інстытуце, дзе пасяліўся ў жаночым інтэрнаце за фіранкай[1].
Скончыў у 1952 годзе Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай, у 1956 годзе аспірантуру Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працаваў асістэнтам, старэйшым выкладчыкам у Новасібірскім інжынерна-будаўнічым інстытуце, з 1966 па 1982 г. — дацэнт кафедры рысунку ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце. Пастаянны ўдзельнік мастацкіх выставак пры Брэсцкім філіяле Саюза мастакоў БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Член КПСС з 1950 года. Пражываў у Брэсце.
Remove ads
Дзейнасць
Аўтар навуковых прац, каталогаў мастацкіх выставак. Ілюстраваў дзіцячыя кнігі. Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расіі, Беларусі, Польшчы і ў іншых краінах.
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі.
Сям’я
Пазнаёміўся з жонкай у Новасібірску, ад яе меў дачку Вольгу[1].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads