Мікалай Васільевіч Куцко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Васільевіч Куцко (нар. 5 кастрычніка 1954, в. Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускую ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію (інжынер-механік), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Працаваў галоўным інжынерам саўгаса «Навасёлкі» Петрыкаўскага раёна, дырэктарам саўгаса «Маканавічы» («Сцяг Перамогі») Рэчыцкага раёна, інструктарам Гомельскага абкама КПБ, першым намеснікам старшыні Рэчыцкага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі[2] .
Зноскі
- КУЦКО НИКОЛАЙ ВАСИЛЬЕВИЧ Архівавана 29 жніўня 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads