Мікалай Васілевіч Мартынаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Васільевіч Марты́наў (1 жніўня 1957, в. Гудава Зямянскае, Дубровенскі раён) — буйны беларускі прадпрымальнік, заснавальнік, уладальнік 90 % акцый, і генеральны дырэктар СТАА «Марка», Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. З 2004 года член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Біяграфія
З 1978 года памочнік майстра Віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыкі «КІМ». У 1990 годзе эксперт камерцыйнага аддзела сумеснага беларуска-германскага прадпрыемства «Белвест». У 1991 годзе скончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Камуністычнай партыі Беларусі, палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін.
У 1991 годзе разам з трыма кампаньёнамі заснаваў вытворча-камерцыйную фірму «ЛМ + МК», якая спецыялізавалася на вытворчасці і аптовым продажы вырабаў з штучнага футра. У 1994 годзе арганізаваў вытворчасць мужчынскага абутку пад таварным знакам «Марка».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга — шостага скліканняў. Быў дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў[1].
15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[2].
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[3].
Remove ads
Сям’я
Жанаты, мае сына і дачку.
Сын — Павел Мартынаў, дырэктар «Сан-Марка». Дачка Мартынава Раіса Мікалаеўна, намеснік генеральнага дырэктара СТАА «Марка». Малодшы брат Віктар Мартынаў, менеджар у кампаніі, былы дэпутат Віцебскага гарсавета.
Узнагароды
Дзяржаўныя
- «Лепшы прадпрымальнік Рэспублікі Беларусь у сферы вытворчасці» (1997).
- «Лепшы прадпрымальнік Віцебскай вобласці» (1997—1999).
- «Лепшы прадпрымальнік-арганізатар працоўных месцаў» (2001).
- «Лепшы прадпрымальнік-падаткаплатнік» (2001).
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001).
- Медаль «За працоўныя заслугі».
- Юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»
- Юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Царкоўныя
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads