Мікалай Віталевіч Лысенка
украінскі кампазітар, піяніст, дырыжор, педагог, збіральнік песеннага фальклору, грамадскі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Лысенка (укр.: Микола Лисенко; 10 (22) сакавіка 1842 — 24 кастрычніка (6 лістапада) 1912) — украінскі кампазітар , піяніст , дырыжор, педагог, збіральнік песеннага фальклору, грамадскі дзеяч. Заснавальнік нацыянальнай кампазітарскай школы.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1865), вучыўся ў Лейпцыгскай (1867—69) і Пецярбургскай (1874—76, клас М. Рымскага-Корсакава) кансерваторыях. Арганізаваў хор Кіеўскага ўніверсітэта (1864), украінскі хор у Пецярбургу (1874), музычна-драматычную школу (1904) у Кіеве і інш.
Творчасць
Яго музыка адметная яскравым нацыянальным каларытам, арганічным развіццём асноў народна-песеннай культуры, дэмакратычнымі ідэямі. Садзейнічаў станаўленню ўкраінскай оперы, узбагаціў музычна-сцэнічны і вакальны жанры, паклаў пачатак многім інструментальным жанрам у нацыянальнай музыцы. Збіраў і вывучаў фальклор, стварыў класічныя ўзоры апрацовак народных песень.
Да найбольш вядомых твораў належыць музыка гімнаў «Малітва за Украіну» і «Вечны рэвалюцыянер», якія, ў тым ліку, выконваў хор Кірыла Стацэнкі падчас Свята саборнасці, оперы «Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка» і іншыя. Мікалай Лысенка стварыў шматлікія аранжыроўкі народнай музыкі для голасу і фартэпіяна, для хору і змешанага складу, а таксама напісаў значную колькасць твораў на словы Тараса Шаўчэнкі.
Remove ads
Ушанаванне памяці
Яго імя носяць Львоўская нацыянальная музычная акадэмія імя Мікалая Лысенкі, Харккаўскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads