Мікалай Дзмітрыевіч Стражэска
вучоны ў галіне клінічнай медыцыны, тэрапеўт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Дзмітрыевіч Стражэ́ска[2] (29 снежня 1876 — 27 чэрвеня 1952) — расійскі і савецкі тэрапеўт, вучоны ў галіне клінічнай медыцыны. Акадэмік Акадэміі навук УССР (1943), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), Заслужаны дзеяч навукі Украінскай ССР (1934), Герой Сацыялістычнай Працы (1947).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Адэса ў сям’і стацкага саветніка. Скончыў гімназію ў Адэсе. У 1899 годзе скончыў медыцынскі факультэт (сучасны Нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт імя А. А. Багамольца) Універсітэта Святога Уладзіміра ў Кіеве (зараз Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі)[3]. Працаваў у клініцы ўнутраных хвароб Кіеўскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам В. П. Абразцова. Абараніў доктарскую дысертацыю ў лабараторыі І. П. Паўлава. З 1 студзеня 1905 года быў зацверджаны на пасадзе штатнага ардынатара тэрапеўтычнай факультэцкай клінікі Універсітэта Святога Уладзіміра[4]. У 1906 годзе працаваў у Мюнхене, у клініцы прафесара Фрыдрыха Мюлера[4]. У 1907—1919 гадах прафесар Кіеўскага жаночага медыцынскага інстытута і адначасова чытаў лекцыі ў Кіеўскім універсітэце.
З пачаткам Грамадзянскай вайны М. Д. Стражэска з сям’ёй пераязджае ў Адэсу[4]. У 1919—1922 гадах займаў пасады прафесара тэрапеўтычнай факультэцкай клінікі, загадчыка кафедры тэрапіі[3] Новарасійскага ўніверсітэта, кансультанта Адэскага ваеннага шпіталя. Таксама займаўся прыватнай практыкай. З 1922 года М. Д. Стражэска дырэктар клінікі прапедэўтыкі, а затым шпітальнай клінікі Кіеўскага медыцынскага інстытута, у 1929—1952 гадах — дырэктар факультэцкай клінікі. У 1936 годзе быў прызначаны дырэктарам арганізаванага на базе клінічнага аддзела Інстытута эксперыментальнай біялогіі і паталогіі Інстытута клінічнай медыцыны (сучасны Інстытут кардыялогіі імя акадэміка М. Д. Стражэскі)[4]. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў кансультантам шпіталяў Міністэрства аховы здароўя СССР, быў прафесарам кафедры тэрапіі Башкірскага медыцынскага інстытута і 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута[3]. З 1943 года М. Д. Стражэска дырэктар адноўленага Украінскага навукова-даследчага інстытута клінічнай медыцыны[3].
Памёр М. Д. Стражэска 27 чэрвеня 1952 года. Пахаваны на Лук’янаўскіх могілках у Кіеве.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
М. Д. Стражэска — аўтар больш за 100 навуковых прац[3], прысвечаных розным пытанням клінікі і лячэння ўнутраных хвароб (рэўматызму, сепсісу, захворванняў страўнікава-кішачнага тракту, кровазвароту і інш.[2]). У 1910 (1909[2]) годзе ў працы «К симптомологии и диагностике тромбоза венечных артерий сердца» разам з В. П. Абразцовым зроблена апісанне клінікі інфаркту міякарда і выяўлена яго асноўнае паталагічнае звяно[3]. Апісаў шэраг сіндромаў і сімптомаў пры сардэчна-сасудзістых захворваннях, распрацаваў вучэнне аб функцыянальнай недастатковасці кровазвароту. Разам з У. X. Васіленкам стварыў класіфікацыю недастатковасці кровазвароту, навукова абгрунтаваў тэорыю рэўматызму як інфекцыйна-алергічнага захворвання стрэптакокавай этыялогіі, выявіў сувязь паміж сепсісам, эндакардытам і рэўматызмам, апісаў заканамернасці суадносін сардэчнай астмы і стэнакардыі (грудной жабы). Распрацаваў прынцыпы фізічнай дыягностыкі хвароб брушной поласці[2]. Яму належаць даследаванні так званых хранічных інфекцый, а таксама раневага сепсісу, алергіі, герыятрыі, гематалогіі, шоку, туберкулёзу і інш.[3] У час працы ў Маскве ў Цэнтральным навукова-даследчым шпіталі Чырвонай Арміі займаўся вывучэннем праблемы інфекцыі і сепсісу пры раненнях[4].
Быў рэдактарам рэдакцыйнага аддзела «Унутраныя хваробы» 1-га выдання «Вялікай медыцынскай энцыклапедыі»[3].
Сярод апублікаваных прац:
- О периодических колебаниях кровяного давления, зависящих от деятельности сердца / Прив.-доц. Н. Д. Стражеско, ассист. Терапевт. факультет. клиники; (Из Фармакол. лаб. И. Ун-та св. Владимира). — Киев: тип. Имп. Ун-та св. Владимира, 1908. — [2], 36 с., 13 л. граф.: ил.; 25 см;
- Основы физической диагностики заболеваний брюшной полости : Пособие для студентов и врачей / Проф. д-р Н. Д. Стражеско. — Харьков : Гос. изд. Украины, 1924. — VIII, 195 с. : ил.; 26 см;
- Строфантин, как сердечное средство : (Внутрен. впрыскивания) / Д-р мед. Н. Д. Стражеско, прив.-доц. И. Ун-та св. Владимира; (Из Фармакол. лаб. и Терапевт. фак. клиники). — Киев : тип. С. В. Кульженко, 1910. — [4], 62, IV с. : табл., граф. ; 26 см;
- О ревматизме / акад. Н. Д. Стражеско. — Киев: Медиздат, 1935. — Обл., 124, [2] с., 2 с. объявл. ; 18 см;
- Атлас клинической гематологии / Н. Д. Стражеско, акад., заслуж. деятель науки, Д. Н. Яновский, д-р мед. наук. — [Киев]: Медгиз УССР, 1940. — 184 с. : ил., схем.; 26 см;
- Основы физической диагностики заболеваний брюшной полости — Киев, 1948;
- Избранные труды, т. 1—2. — Киев, 1955—1956.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Заслужаны дзеяч навукі Украінскай ССР (1934)
- Герой Сацыялістычнай Працы (1947)
- 2 ордэны Леніна (1943, 1947)
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1945)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946)
- Ордэн Святой Ганны III ступені
- Ордэн Святога Станіслава II ступені
- Ордэн Святога Станіслава III ступені
Ушанаванне памяці

У гонар вучонага названа вуліца ў Кіеве. У 1952 годзе імя М. Д. Стражэскі прысвоена Інстытуту кардыялогіі, на будынку інстытута і на доме, у якім ён жыў, устаноўлены мемарыяльныя дошкі. У 1978 годзе на тэрыторыі Інстытута кардыялогіі адкрыты помнік. У 1981 годзе ў Інстытуце кардыялогіі адкрыты музей М. Д. Стражэскі. У 2006 годзе Нацыянальны банк Украіны ўвёў у абарачэнне памятную манету ў гонар Мікалая Стражэскі наміналам 2 грыўні. У горадзе Адэса ў гонар акадэміка Стражэскі ўстаноўлена стэла.
Remove ads
Зноскі
- Стражеско Николай Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Коваленко В. Н., Корнацкий В. М. Академик Н. Д. Стражеско — клиницист, учёный, человек // Научно-практическая ревматология, № 3, 2009. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads