Мікалай Дзянісавіч Няўстроеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Дзянісавіч Няўстроеў (3 (15) снежня 1895, 4-ы Баягантайскі наслег, Баягантайскі ўлус, Якуцкая вобласць — 21 ліпеня 1929, Якуцк) — якуцкі пісьменнік пачатку XX стагоддзя, адзін з заснавальнікаў якуцкай літаратуры.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 3 (15) снежня 1895 года ў 4-м Баягантайскім наслегу Баягантайскага ўлуса Якуцкай вобласці. Пачатковую адукацыю атрымаў у Баягантайскай школе. У 1910—1913 гадах вучыўся ў чатырохкласным Якуцкім гарадскім вучылішчы. Вучыўся разам з Платонам Сляпцовым (Аюнскім), Максімам Амосавым. У гады навукі актыўна браў удзел у працы літаратурна-грамадскага кружка навучэнцаў; захапляўся тэатрам — у той час у Доме прыганятых і асобных дамах ставіліся драмы рускіх класікаў на якуцкай мове, п’есы Анемпадыста Сафронава. У 1916 годзе Мікалай Няўстроеў разам з Платонам Аюнскім перавёў камедыю Гогаля «Рэвізор», што стала пробай пяра распачыналага драматурга. З-за хваробы, не скончыўшы вучылішча, вымушаны быў вярнуцца на радзіму; займаўся самаадукацыяй, чытаў шмат класічнай літаратуры.
Remove ads
Вядомыя творы
Камедыі
- Кукаакы Кулуба (Голова Сойка; 1920)
- Тиэтэйбит (Поспешивший; 1920—1925)
- Тар (Простокваша; 1921)
- Куһаҕан тыын (Злой дух)
Драма
- Оҥоруу кытаанах
Рассказы
- Сэмэнчик (1921)
- Муммут оҕо кэпсээнэ (1924)
- Балыксыт Былатыан (Рыбак; 1926)
- Ыйдаҥа (1926)
- Иирээн (Скандал; 1926)
- Куттаммыт (Страх)
- Омоҕой, Эллэй икки
Бібліяграфія
- Талыллыбыт айымньылар (Избранные произведения) — Якутск: Кн. изд-во, 1985. — 177 с. (якуцк.)
- Кэпсээннэр / Н. Д. Неустроев; [худож. В. Д. Иванов]. — Якутск: Кн. изд-во, 1975. — 52 с. (якуцк.)
- Якутские комедии: [сборник] — Якутск: Ленинец, 1926. — 86 с.
- Куһаҕан тыын. — Якутск, 1927. (якуцк.)
- Пьесалар, кэпсээннэр: кылаас таһынааҕы ааҕыыга көмө: [улахан уонна орто саастаах оскуола оҕолоругар] (Пьесы, рассказы: в помощь внеклассному чтению [сост. Е. К. Васильев; худ. И. Д. Корякин]. — Якутск: Кн. изд-во, 1987. — 106 с. (якуцк.)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads