Мікалай Канстанцінавіч Гюбенет
расійскі грамадскі дзеяч і палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Канстанцінавіч Гюбенет (10 жніўня 1862 — 9 сакавіка 1931) — расійскі грамадскі дзеяч і палітык, дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі III склікання ад Магілёўскай губерні. Уваходзіў у фракцыю нацыяналістаў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 10 жніўня 1862 года ў Харкаўскай губерні. Пачаў службу ў 1889 годзе ў канцылярыі Магілёўскага дваранскага дэпутацкага сходу. Ганаровы міравы суддзя Чэрыкаўскага ўезда. Старшыня ўезднай па сялянскіх справах прысутнасці і Клімавіцкага павятовага з’езду. Маршалак Клімавіцкага павета.
У 1907 годзе быў абраны членам Дзяржаўнай думы ад Магілёўскай губерні. Уваходзіў у рускую нацыянальную групу, з 1909 года - рускую нацыянальную фракцыю.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі быў арыштаваны, сядзеў у Петрапаўлаўскай крэпасці, збег, эміграваў у Латвію.
Памёр у 9 сакавіка 1931 года ў Рызе. Пахаваны ў Рызе на Пакроўскіх могілках.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені (1901 год)
- Ордэн Святой Ганны 2-й ступені (1905 год)
- Медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III»
- Медаль «За працы па першым усеагульным перапісе насельніцтва»
- Медаль «У памяць 300-годдзя валадарання дому Раманавых»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads