Мікалай Канстанцінавіч Чаркасаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Канстанцінавіч Чаркасаў
Remove ads

Мікалай Канстанцінавіч Чаркасаў (руск.: Никола́й Константи́нович Черка́сов, 1903 — 1966) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1947). Лаўрэат Ленінскай (1964) і пяці Сталінскіх прэмій (1941, 1946, 1950, 1951 — двойчы).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і чыгуначнага служачага. Скончыў Інстытут сцэнічных мастацтваў (1926).

З 1919 года — артыст-міміст Петраградскага Марыінскага тэатра оперы і балета, Вялікага драматычнага тэатра і іншых тэатраў, у 1926—1929 — акцёр Ленінградскага ТЮГа, у 1929—1931 гадах — артыст Ленінградскага і Маскоўскага мюзік-холаў, у 1931—1933 гадах — Ленінградскага перасоўнага тэатра «Камедыя», у 1933—1965 гадах — Ленінградскага акадэмічнага тэатра драмы імя А. С. Пушкіна.

У 1926—1929 гадах Чаркасаў выступаў на сцэне Свабоднага тэатра сумесна з Пятром Бярозавым і Барысам Чырковым у папулярным эстрадным нумары «Пат, Паташон і Чарлі Чаплін», які быў выкарыстаны ў фільме «Мой сын» (1928), а потым паўтораны ў «Канцэрце на экране» (1940).

Памёр 14 верасня 1966 года. Пахаваны ў Ленінградзе ў некропалі майстроў мастацтваў Аляксандра-Неўскай лаўры.

Remove ads

Фільмаграфія

Бібліяграфія

  • В Индии. — Л.: Советский писатель, 1952. — 148 с.
  • Записки советского актёра. — М.: Искусство, 1953. — 392 с.
  • Четвёртый Дон Кихот. — Л.: Советский писатель, 1958. — 156 с.
  • В театре и в кино. — М.: Детская литература, 1973. — 144 с. — (В мире прекрасного).
  • Литературное наследие. Воспоминания. Письма. — М., 1976.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads