Мікалай Кірылавіч Вахонін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Кірылавіч Вахонін (нар. 14 красавіка 1952, г. Горкі) — беларускі вучоны ў галіне сістэмнага аналізу, мадэлявання і прыняцця рашэнняў у вялікіх прыродна-тэхнічных сістэмах — меліяраваных сельскагаспадарчых аб’ектах. Кандыдат тэхнічных навук (1992), дацэнт (2007).

Хуткія факты Мікалай Кірылавіч Вахонін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў СШ № 2 г. Горкі, БСГА (1974), Маскоўскі тэхнічны інстытут (1985).

У 1974—1975 гадах працаваў майстрам Горацкага будаўніча-мантажнага ўпраўлення.

У 1975—2007 гадах інжынерам, малодшым навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі, намеснікам дырэктара па навуковай рабоце у Навукова-вытворчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і лугаводства».

З 1992 года загадчык лабараторыі маніторынгу і мадэлявання прыродных сістэм.

З 2007 года дырэктар Рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут меліярацыі».

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны Сярэбраным медалём Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР, Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадарак, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы, медалём Францыска Скарыны (2015).

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых і навукова-метадычных прац.

Бібліяграфія

  • Мелиорация земель в Беларуси. — Минск, 2001 (у суаўт.).
  • Методическое пособие по выбору оптимальной трансформации хозяйствования при старении мелиоративных систем. — Минск, 2006 (у суаўт.).
  • Эколого-экономическое обоснование мелиорации торфяно-болотных комплексов и технологии их рационального использования . — Москва ; Рязань, 2012 (у суаўт.).
  • Методические руководство по использованию ГИС при проектировании реконструкции мелиоративных объектов. — Минск, 2014 (у суаўт.).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads