Мікалай Максімавіч Раганоўскі
матэматык і педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Максімавіч Рагано́ўскі[1] (руск.: Николай Максимович Рогановский; нар. 24 жніўня 1942) — матэматык і педагог, доктар педагагічных навук (1999), прафесар (1996).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Новасімбірка (Кувандыкскі раён Арэнбургскай вобласці, Расія). У 1964 годзе скончыў Орскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Т. Р. Шаўчэнкі па спецыяльнасці «Матэматыка. Фізіка», у 1969 годзе — аспірантуру пры Навукова-даследчым інстытуце агульнай педагогікі Акадэміі педагагічных навук СССР[2]. З 1972[1] года працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Займаў пасаду дацэнта. З 1994[1] года прафесар кафедры методыкі выкладання матэматыкі факультэта матэматыкі і прыродазнаўства. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Научно-методические основы конструирования учебника геометрии средней школы»[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар прац па інтэграцыйных падыходах, сучасных тэхналогіях і методыцы навучання матэматыцы, праблемах школьнага падручніка матэматыкі, падручнікаў па геаметрыі для школ з паглыбленым вывучэннем матэматыкі.
Сярод публікацый:
- Векторное построение в стереометрии / Н. М. Рогановский, А. А. Столяр. — Мн.: Народная асвета, 1974.
- Вектары ў курсе геаметрыі сярэдняй школы. — Мн., 1977.
- Методика преподавания математики в средней школе. — Мн., 1990.
- Научно-методические основы построения учебника геометрии средней школы. — Мн., 1992.
- Геометрия: учебное пособие для 10-го класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения с 12-летним сроком обучения (углубленный уровень) / Н. М. Рогановский, Е. Н. Рогановская, О. И. Тавгень. — Мн., 2007.
- Школьный электронный учебник математики: технология разработки и использования. / Н. М. Рогановский, Е. Н. Рогановская, О. И. Тавгень. // Матэматыка: праблемы выкладання, 2007, № 2.
Remove ads
Узнагароды і званні
Узнагароджаны граматай Міністэрства асветы БССР (1978), граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003, 2008, 2012), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998)[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads