Алег Ігнатавіч Таўгень
матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Ігнатавіч Та́ўгень[3] (6 кастрычніка 1962, Валожын, Мінская вобласць — 16 жніўня 2011) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1993, Камбінаторныя метады ў тэорыі лінейных і арыфметычных груп), прафесар (1995).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1984 годзе Механіка-матэматычны факультэт БДУ і працаваў стажорам-даследчыкам у Інстытуце матэматыкі Акадэміі Навук БССР. З 1992 года А. І. Таўгень працаваў у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і падрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. З 1992 года прарэктар па навукова-даследчай рабоце і знешнім сувязям, з года 1999 года першы прарэктар прарэктар[4], у 2000 годзе прызначаны рэктарам Акадэміі паслядыпломнай адукацыі[5][4]. Адначасова з 1991 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе з 1998 года займаў пасаду загадчыка кафедры[3].
Remove ads
Навуковыя працы
Навуковыя працы па камбінаторнай тэорыі лінейных груп. Атрымаў крытэрый лінейнай выяўленасці паўпрамых здабыткаў і амальгаваных здабыткаў лінейных груп, даказаў гіпотэзу Герстэна пра неарыфметычнасць груп аўтамарфізмаў свабодных груп. аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для ссрэдняй школы.
Сярод апудлікаванага:
- Конечная ширина арифметических подгрупп Шевалле ранга 2 // Докл. АН СССР. 1990. Т. 310, № 4;
- Ограниченная порождаемость групп Шевалле над кольцами S-целых алгебраических чисел // Изв. АН СССР. Сер. матем. 1990. Т. 35, № 1;
- Bounded generation of normal and twisted Chevalley groups over the rings of S-integers // Contemp. Math. 1992. V. 131, part 1;
- Школьный электронный учебник математики: технология разработки и использования. / Н. М. Рогановский, Е. Н. Рогановская, О. И. Тавгень. // Матэматыка: праблемы выкладання, 2007, № 2.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads