Мікалай Мікалаевіч Гуль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Мікалаевіч Гуль (нар. 1933, в. Сіўцы, Польская Рэспубліка — 2006) — беларускі педагог, грамадскі дзеяч, Заслужаны настаўнік БССР.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1933 годзе ў в. Сіўцы (цяпер — Пастаўскі раён Віцебскай вобласці).
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1955).
Працаваў выкладчыкам Навапольскага сельскагаспадарчага тэхнікума, старшынёй планавай камісіі Пастаўскага райвыканкама. З 1960 года ў Ашмянскім раёне: выкладчык, намеснік дырэктара па вучэбнай частцы сельскагаспадарчага тэхнікума (1960—1967), лектар райкама партыі (1967—1976), галоўны дзяржаўны інспектар па закупках і якасці сельгаспрадукцыі. З 1966 года — адказны сакратар райсавета ветэранаў.
Памёр у 2006 годзе.
Remove ads
Узнагароды
- Заслужаны настаўнік БССР (1966),
- грамата Вярхоўнага Савета БССР (1972),
- медалі.
Літаратура
- Гуль Мікалай Мікалаевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2017. — С. 18.
- Гуль Мікалай Мікалаевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 561—562.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads