Мікалай Мікалаевіч Карповіч

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікала́й Мікала́евіч Карпо́віч (нар. 1979, Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта (з 2022 года).

Хуткія факты Мікалай Мікалаевіч Карповіч, старшыня Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, Мінскі інстытут кіравання, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў у ААТ «ПМК-42» г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Працаваў майстрам, а затым прарабам. З 2010 года па 2014 год — дырэктар дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае ПМС», з 2014 года па 2017 год — генеральны дырэктар дзяржаўнай установы па будаўніцтву і эксплуатацыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм «Аб’яднанне „Мінскмеліяводгас“» г. Мінска.

З 18 верасня 2017 года па 16 мая 2022 года — старшыня Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта. З 17 мая 2022 года — старшыня Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads