Мікалай Мікалаевіч Кудзяньчук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Мікалаевіч Кудзяньчук (нар. 7 снежня 1969, г. Драгічын) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 7 снежня 1969 года ў г. Драгічыне Брэсцкай вобласці[1].
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; Беларускую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Урач-арганізатар»[1].
Працаваў урачом-тэрапеўтам, намеснікам галоўнага ўрача па ўрачэбна-працоўнай экспертызе, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Рэчыцкай цэнтральнай раённай бальніцы; намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта; генеральным дырэктарам УП «Белмедтэхніка»; начальнікам галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Рагачоўскай акругі № 45. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads