Мікалай Мікалаевіч Мультан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Мікалаевіч Мультан (24 лістапада 1900, вёска Някрасаўшчына, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 19 верасня 1975) — генерал-маёр. За ўмелае кіраванне часцямі злучэння пры фарсіраванні Дняпра і мужнае ўтрыманне плацдарма на яго правым беразе яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза 21 ліпеня 1944 года.
Скончыў Аб'яднаную беларускую вайсковую школу імя ЦВК БССР (1927), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1951). У Чырвонай Арміі з 1918 года. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года на Заходнім, 2-м і 3-м Беларускіх франтах; камандзір стралковага палка. Удзельнік баёў пад Масквой, вызвалення Смаленска, Цверы, Магілёва, штурму Кёнігсберга. Камандаваў аперацыяй па вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горада Беразіно (Мінская вобласць). У гонар Героя названа гарадская вуліца.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads