Мікалай Мікалаевіч Філіпаў
беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Мікалаевіч Філіпаў (нар. 12 студзеня 1952, в. Патаронаўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Доктар педагагічных навук (2006), дацэнт (1991).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць «Фізічная культура і спорт», 1977; аспірантура, 1982), Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і спорту (дактарантура, 1994).
Працаваў у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце (1982—1987, загадчык кафедры фізічнага выхавання), НДІ фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (1996—2001, намеснік дырэктара), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2010, інжынерна-эканамічны факультэт, кафедра фізічнага выхавання і спорту, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: праблемы сацыяльнай значнасці фізічнай культуры і спорту, фізічнага выхавання студэнтаў; арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай работы і прапаганда здаровага ладу жыцця.
Remove ads
Узнагароды
Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), Міністэрства спорту и турызму Рэспублікі Беларусь (2012), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2011).
Бібліяграфія
- Организация и содержание физкультурно-оздоровительной работы с населением по месту жительства в современных социально-экономических условиях (на примере Республики Беларусь) : диссертация … доктора педагогических наук : 13.00.04 : защищена 14.06.2005 : утверждена 19.05.2006 / Филиппов Николай Николаевич. — Москва, 2005.
- Организация и содержание физкультурно-оздоровительной работы с населением по месту жительства в современных социально-экономических условиях / Н. Н. Филиппов. — Минск, 2009.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads