Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы)

старэйшы From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы)
Remove ads

Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы) (17 чэрвеня 1926, Новасібірск30 чэрвеня 2000, Мінск) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1989).

Хуткія факты Мікалай Яроменка-старэйшы, Імя пры нараджэнні ...

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання (1997—2000).

Бацька вядомага акцёра Мікалая Яроменкі (малодшага). Муж Галіны Арловай.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 17 чэрвеня 1926 (па іншых дадзеных, 20 чэрвеня 1923) у Новасібірску. Бацькі родам з Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння рамеснага вучылішча працаваў токарам.

Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў у Новасібірску (1942). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 18 гадоў пайшоў на фронт, паранены трапіў у акружэнне, апынуўся ў палоне. Здолеў выжыць у фашысцкім канцлагеры, з якога некалькі разоў спрабаваў уцячы. Затым ваяваў у складзе падпольнай групы Супраціву.

Пасля заканчэння ў 1948 годзе Тэатральнай студыі ў Мінску быў акцёрам БелАДТ імя Я. Коласа ў Віцебску (1948—1959). З 1959 года акцёр БелАДТ імя Я. Купалы.

Здымацца ў кіно пачаў у 1960 годзе.

З 10 студзеня 1997 года[1] па 30 чэрвеня 2000 года — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання (па прэзідэнцкай квоце). З’яўляўся намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па сацыяльных пытаннях.

Памёр 30 чэрвеня 2000. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 10 января 1997 года № 25 «О назначении Н. И. Дементея, Т. Н. Дудко, Н. Н. Еременко, В. С. Каравая членами Совета Республики Беларусь Национального собрания Республики Беларусь»
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads