Мікалай Міхайлавіч Арнольд
энтамолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Міхайлавіч Арнольд (1832, Юр’евец, Кастрамская губерня — 1899, Вісбадэн) — энтамолаг Расійскай імперыі, які працаваў на тэрыторыі сучасных Беларусі і Расіі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Юр'еўцы Кастрамской губерні. Вучыўся спачатку ў Кастрамской гімназіі , потым у Санкт-Пецярбургскім універсітэце Пасля яго заканчэння, па разраду камеральных навук, заняў па прапанове апекуна Санкт-Пецярбургскай акругі графа І. А. Мусіна-Пушкіна месца выкладчыка натуральнай гісторыі ў Магілёўскай класічнай гімназіі (1853)[2]. Потым паслядоўна займаў пасады інспектара Магілёўскай гімназіі (1862), дырэктара Віцебскай гімназіі, дырэктара Магілёўскай гімназіі, дырэктара Курскага рэальнага вучылішча (1875), а з 1876 па 1899 год быў дырэктарам Горы-Горацкіх навучальных устаноў. В 1899 годзе па стане здароўя выйшаў у адстаўку і паехаў на лячэнне ў г. Вісбадэн, дзе ў ноч на 17 мая памёр ад кровазліцця ў мозг[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Укладальнік каталогаў насякомых якія жывуць на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Найбуйнейшая калекцыя М. М. Арнольда, якая прадстаўляе цвердакрылых паўднёвага ўсходу Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя, добра захавалася і знаходзіцца ў ЗІН РАН .
Працы
- Каталог насекомых Могилевской губернии [Микроформа] = Catalogus insectorum provinciae Mohileviensis / составлен Н. Арнольдом. — Минск, 1976
Зноскі
- https://amburger.ios-regensburg.de/index.php?id=%203543 Праверана 23 чэрвеня 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads