Мікалай Пятровіч Аўдошка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Пятровіч Аўдошка (нар. 12 сакавіка 1934, в. Мяніца, Полацкі раён) — беларускі савецкі будаўнік.

Хуткія факты Мікалай Пятровіч Аўдошка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Полацкі нафтавы тэхнікум. У 1954, 1957—1958 гадах — інструктар Ветрынскага РК ЛКСМБ. У 1954 годзе быў прызваны ў Савецкую армію. Пасля звальнення ў запас у 1958 годзе працаваў інструктарам Ветрынскага райкама, а затым Полацкага ГК КПБ. У 1960 годзе быў абраны сакратаром парткама саўгаса «Банонь» Полацкага раёна. З 1963 года працаваў майстрам упраўлення вытворча-тэхналагічнай камплектацыі, намеснікам старшыні пострайкама прафсаюза, намеснікам дырэктара завода ЖБВ Наваполацкага трэста № 16 «Нафтастрой».

Пасля заканчэння ў 1969 годзе Ленінградскай Вышэйшай прафсаюзнай школы працаваў начальнікам будаўнічага ўпраўлення трэста № 24 «Спецмантажстрой». З 1976 года — кіраўнік Светлагорскага будтрэста № 20 Гомельскай вобласці. З 1980 года — намеснік начальніка Гомельскага домабудаўнічага камбіната. З 1988 года — намеснік старшыні калгаса «Шлях да камунізму» в. Лапаціна Гомельскага раёна.

Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Аўдошка М. П. было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы (прадстаўлены да звання ў 1979 годзе, атрымаў медаль у 2001 годзе)[1].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads