Мікалай Тарасавіч Раманоўскі
Вучоны ў галіне геаграфіі і эканомікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Тарасавіч Раманоўскі (7 снежня 1912, Мінск — 7 студзеня 1997) — беларускі эканаміст, географ. Доктар эканамічных навук (1971), прафесар (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1938).
Працаваў у Мінскім статыстычным тэхнікуме (1944—1946, дырэктар), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1946, геаграфічны факультэт, кафедра эканамічнай геаграфіі замежных краін, у 1968—1986 — загадчык кафедры, 1947—1956 і 1962—1983 — дэкан факультэта).
Навуковыя інтарэсы: эканамічная геаграфія Беларусі.
Remove ads
Узнагароды
Ордэны Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1975) і інш.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads