Мікалай Уладзіміравіч Даменікан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Уладзіміравіч Даменікан (1 сакавіка 1932, в. Грускова Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці — 15 лютага 2012) — дзяржаўны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1985).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут (1955), Мінскую ВПШ (1971). З 1955 года працаваў ветурачом, старшынёй калгаса «Чырвоная Зара», намеснікам дырэктара саўгаса «Зеляневічы» Ружанскага раёна. У 1961—1964 гадах працаваў дырэктарам эксперыментальнай базы «Вольна-Чэрніхава» у Баранавіцкім раёне.
У 1964—1971 гадах 1-ы намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі.
У 1971—1973 гадах старшыня Кобрынскага, у 1973—1991 гадах 1-ы сакратар Баранавіцкага райкама КПБ, у 1991—1995 гадах — Баранавіцкага райвыканкамаў, з 1995 года працаваў галоўным спецыялістам Баранавіцкага райвыканкама.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1975—1996 гадах.
Remove ads
Узнагароды
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі ў зімовы перыяд 1984/85 гадоў і датэрміновае выкананне заданняў 11-й пяцігодкі.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (двойчы), Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), «Знак Пашаны», залатым, 3 сярэбранымі і 3 бронзавымі медалямі ВДНГ СССР (1965, 1967, 1970), Ганаровымі граматамі і граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета БССР, Брэсцкіх аблвыканкама і абкама КПБ, абласнога Савета прафсаюзаў і іншымі ўзнагародамі[1].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads