Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў
Remove ads

Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў (6 студзеня 1942, вёска Сушчаўская Слабодка, Чавускі раён) — беларускі мастак і педагог.

Хуткія факты Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія і творчасць

У 1962 г. закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута.

У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1965 г. Член БСМ з 1970 г. Працуе ў галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажаў. Галоўнае ў творчасці — паэтычнае спасціжэнне народнага жыцця. Рэальнай паэтыкай народных вобразаў вылучаецца работа «Кветкі маёй Радзімы». Рамантыкай дыхае палатно «У купальскую ноч». Мастак фарбамі здолеў перадаць цеплыню чалавечых адносін.

Чавуская прырода для мастака — музыка душы, крыніца натхнення. Сярод твораў: «Зімовы пейзаж», «Сям'я», «Дзяўчына з Чавусаў», «Чыстае азярцо», «Чавускае лета», серыя «Туманы», «Ядвіга», «Гронка вінаграду», «У гарах Сванеціі», «Дзяўчына з птушкамі» i інш.

З 1988 г. выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Загадчык кафедры «Рысунак, жывапіс і скульптура» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads