Мікалай Фаміч Шындзікаў

Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Фаміч Шы́ндзікаў[2] (30 кастрычніка 1925, вёска Любіж, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 22 студзеня 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Мікалай Фаміч Шындзікаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

З сялян. Скончыў пяць класаў Цімохаўскай сямігодкі. У 1939 годзе сям’я пераехала ў сяло Тэнгулы Марыінскага раёна Кемераўскай вобласці. Вучыўся ў школе механізатараў пры Благавешчанскай МТС і стаў трактарыстам. У 1943 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. У 1944 годзе скончыў школу механікаў-вадзіцеляў[2]. Механік-вадзіцель танка Т-34 М. Шындзікаў ваяваў на 1-м Беларускім фронце. Удзельнічаў у вызваленні Польшчы. Пры авалоданні польскім горадам Інаўрацлавам 22 студзеня 1945 года экіпажам танка было знішчана 41 аўтамашына, 4 самалёты, 56 фашыстаў. У гэтым баі гвардыі сяржант Шындзікаў М. Ф. загінуў. Пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads