Мікалай Фёдаравіч Марозік
паэт-самавук, народны прапаведнік-мараліст (1852—?) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Фёдаравіч Марозік, вядомы пад псеўданімам Аляксандр Шункевіч (каля 1852, Лаўрышава, Навагрудскі павет, Мінская губерня — пасля 1913) — паэт-самавук, народны прапаведнік-мараліст.
Remove ads
Біяграфія
Верагодна, скончыў пачатковую школу. Займаўся гаспадаркай у роднай вёсцы, быў набожным і захоўваў цвярозасць[1].
Пісаў на мяшанай беларуска-расійскай мове, на невысокім мастацкім узроўні творы дыдактычнага і кансерватыўнага зместу. Выступаў у традыцыйным для беларускай вёскі жанры гутарак, выкрываў агульначалавечыя заганы, такія як п’янства, гультайства, распусту, крытыкаваў карчмароў. У часе свят выступаў з сваімі творамі перад народам у Навагрудскім і суседніх паветах, пазней творы ў спісах і вусна перадаваліся сярод людзей. Некаторыя яго выразы цытаваліся ў народзе з спасылкай: «Як кажа Мікола Марозік»[1].
У 1889 годзе ў газеце «Минскій листокъ» быў надрукаваны ягоны дыдактычны верш «Сцяпан і Тацяна». Творчасцю Марозіка як народнай творчасцю цікавіліся беларускія пісьменнікі і калекцыянеры: Аляксандр Ельскі, Генрых Татур, этнограф Мікалай Нікіфароўскі. Сярод папер Аляксандра Ельскага (Варшава, Галоўны архіў старажытных актаў) захаваўся сшытак 1890 года з вялікім паводле памераў (каля 400 радкоў) вершаваным творам Міколы Марозіка «Сачыненне пад рыфму на п’янства і гультайства», у канцы якога аўтар паведамляў: «Усіх сачыненняў маю больш пятнаццаці на розныя тэмы». У 1892 годзе Ельскі ў энцыклапедычным артыкуле «Беларуская літаратура і бібліяграфія» як прыклад пашырэння цягі да пісання па-беларуску сярод сялянства назваў імя Міколы Марозіка[1].
Рукапісы твораў Міколы Марозіка: «Чыгунка», «П’янлівага развага...», «Заключэнне для павучання», «Чытайце або слухайце, як хочаце», «Вясковыя дзяды, або памінальныя дні» і іншыя зберагліся сярод папер Віленскага беларускага музея ў Цэнтральнай бібліятэцы Акадэміі навук Літвы. З далучанага да іх пісьма відаць, што Марозік спадзяваўся на дапамогу Генрыха Татура ў друкаванні гэтых твораў. У 1902 годзе этнограф Мікалай Нікіфароўскі надрукаваў прыхільны артыкул аб прапаведніцкай дзейнасці Марозіка ў санкт-пецярбургскім часопісе «Живая старина», апублікаваў для прыкладу дзве яго гутаркі (супраць курэння тытуню і схільнасці сялян да сварак). Польскі літаратар Багдан Жыранік у сваім «Нарысе беларускай літаратуры» (1921) назваў Марозіка першым сялянскім паэтам[1].

Расійскія ўлады і царкоўная адміністрацыя выкарыстоўвалі папулярнасць паэта ў пэўным асяроддзі для ўздзеяння на народ у манархічным і праваслаўным духу. Вядомы яго выступленні з вершамі ў 1889 годзе на сходах Віленскага праваслаўнага брацтва. У 1890 годзе бясплатна падарожнікаў па чыгунках Расійскай імперыі. У 1898 годзе выступіў з вершамі з нагоды адкрыцця ў Вільні помніка Міхаілу Мураўёву-вешальніку. Ёсць звесткі пра яго выступленне на адкрыцці ў Вільні помніка Кацярыне II. У 1911—1913 гадах прамаўляў у Мінску з нагоды 50-гадовага юбілею сялянскай рэформы, стагоддзя Вайны 1812 года і 300-годдзя дынастыі Раманавых, гэтыя прамовы з рэкамендацыі мясцовых улад друкаваліся асобнымі брашурамі[1].
Імкнуўся таксама ўсталяваць кантакты з «Нашай нівай», заходзіў у яе рэдакцыю. Далейшы лёс невядомы[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads