Мікалай Цімафеевіч Вараб’ёў

беларускі матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Цімафеевіч Вараб’ёў (нар. 21 чэрвеня 1951, в. Кашалёўка, злілася з в. Гаўрыленка, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1998), прафесар (1997).

Хуткія факты Мікалай Цімафеевіч Вараб’ёў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Матэматыка», 1972), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, спецыяльнасць «Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў», 1976).

Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1974, факультэт матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій, кафедра алгебры і методыкі выкладання матэматыкі, з 1997 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя класаў канечных груп; методыка выкладання матэматыкі ў школе і ВНУ.

Remove ads

Узнагароды

Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2006), Падзяка Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2009), медаль Францыска Скарыны (2011) і інш.

Бібліяграфія

  • Развитие локального метода Хартли в теории конечных разрешимых групп : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.01.06 / Воробьев Николай Тимофеевич. — Гомель, 1997.
  • О решеточных свойствах классов Фиттинга / Н. Т. Воробьев, Е. Д. Ланцетова // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. — 2018. — № 1. — С. 5—10.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads