Мікалай Цітавіч Пятроў

вучоны, хірург From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Цітавіч Пятро́ў[3] (руск.: Николай Титович Петров; 31 снежня 1892 — 11 снежня 1954) — беларускі хірург, доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1941), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949), Заслужаны ўрач БССР (1948).

Хуткія факты Мікалай Цітавіч Пятроў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Магіла Пятрова на Вайсковых могілках Мінска.

Нарадзіўся 19 снежня 1892 года ў Санкт-Пецярбургу. У 1910 годзе скончыў гімназію, у 1915 годзе — Ваенна-медыцынскую акадэмію. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, будучы ардынатарам ваенна-палявога шпіталя на Заходнім фронце. У 1918 годзе пайшоў на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях Грамадзянскай вайны[4].

Пасля дэмабілізацыі ў 1921 годзе пераехаў у Беларусь і ўладкаваўся на працу ардынатарам Віцебскай гарадской бальніцы імя М. І. Калініна. З 1928 года ён узначальваў хірургічнае аддзяленне Віцебскай дзіцячай бальніцы, а з 1934 года быў асістэнтам кафедры Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Пад кіраўніцтвам Пятрова была створана Віцебская абласная станцыя пералівання крыві, пачаты прыём хворых касцявым туберкулёзам у Віцебскім туберкулёзным дыспансеры. Вучыўся методыцы аперацый на галаўным і спінным мозгу ў Мікалая Бурдэнкі, пасля чаго першым у Віцебску пачаў іх праводзіць. З 1935 года дацэнт Мікалай Пятроў загадваў кафедрай агульнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1937 годзе ён абараніў кандыдацкую, а ў 1940 годзе — доктарскую дысертацыі, а ў 1941 годзе быў зацверджаны на пасадзе прафесара[4].

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны адпраўлены ў эвакуацыю на Урал, працаваў прафесарам на кафедры факультэцкай хірургіі Свярдлоўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Займаўся лячэбнай, прафілактычнай і кансультацыйнай дзейнасцю ў ваенных шпіталях[4].

Калі ў канцы 1943 года ў Яраслаўлі быў адноўлены Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Пятроў узначаліў у ім кафедру факультэцкай хірургіі. З восені 1944 года інстытут базіраваўся ў Мінску[4]. Пад кіраўніцтвам Пятрова была створана ўзорная клінічная хірургічная база інстытута, абаронены чатыры кандыдацкія дысертацыі. З’яўляўся аўтарам больш за 30 навуковых работ у галіне хірургіі. Будучы практыкуючым хірургам, Пятроў прапанаваў некалькі прагрэсіўных удасканаленняў хірургічных аперацый на страўніку і пры нагнаеннях канечнасцяў, што дазволіла знізіць колькасць ускладненняў і смяротнасць аперацый[4].

З 1944 года Пятроў займаў пасаду прарэктара па навукова-вучэбнай рабоце Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У якасці прадстаўніка Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце I Асамблеі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Памёр 19 снежня 1954 года[4]. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках побач з магілай жонкі.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковая дзейнасць М. Ц. Пятрова ў галіне паталогіі органаў брушной поласці, пералівання крыві, агнястрэльных пашкоджанняў нервовай сістэмы і інш. Аўтар больш за 30 навуковых прац. Кіраваў падрыхтоўкай 4 кандыдацкіх дысертацый[5].

Сям’я

  • Жонка — Марыя Навумаўна Пятрова (15.12.1898 — 20.11.1953), урач.
  • Сын — Аляксандр Мікалаевіч Пятроў (21.11.1921 — 31.01.1990), палкоўнік медыцынскай службы.

Узнагароды і званні

Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1948), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1949). Быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», двума медалямі[4].

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads