Мікалаёўскі сельсавет (Віцебскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалаё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Мікалаёва.

Хуткія факты Мікалаёўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР. З 29 кастрычніка 1924 года ў складзе Кузняцоўскага раёна, з 26 сакавіка 1927 года ў складзе Віцебскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў складзе Гарадоцкага раёна. 5 снежня 1931 года сельсавет уключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе адноўленага Віцебскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 22 снежня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Мазалаўскага сельсавета[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads