Міка Лепілампі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міка Лепілампі
Remove ads

Міка Лепілампі (нар. 22 верасня 1978) — фінскі акцёр, музыкант і тэлевядучы. З’яўляўся адным з вядучых Конкурса песні Еўрабачанне 2007.

Хуткія факты Міка Лепілампі, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Паспяхова дэбютаваў у фільме «Жэмчуг і свінні», быў узнагароджаны прэміяй «Юсі» за лепшую мужчынскую ролю ў ім. У 2005 здымаецца ў фільме Ціма Кайвусала «У цені двухгаловага арла» ў ролі паэта. Дзеянне разгортваецца ў пачатку XX стагоддзя, калі Фінляндыя была часткай Расіі, ён працуе з такімі акцёрамі як, напрыклад, Васі-Маці Лоіры.

10 мая 2006 г. выходзіць яго першы сольны альбом, ён запазычыў у якасці назвы сваё імя. Выканаў некалькі саўндтрэкаў да фільмаў, у якіх прымаў удзел.

Летам 2006 года ажаніўся з Эміліяй Вуарысалмі (змяніла прозвішча на Лепілампі). У іх расце дачка Лілія (нарадзілася 31 кастрычніка 2005).

10 і 12 траўня разам з Яанай Пелканен стаў вядучым конкурсу песні Еўрабачанне 2007, які прайшоў у Хельсінкі. У 2008 ад тэлекампаніі YLE ён аб’яўляў галасы фінскіх тэлегледачоў на Еўрабачанні.

Remove ads

Фільмаграфія

Дыскаграфія

  • Mikko Leppilampi (2006)

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads