Калядная гісторыя (фільм, 2007)

фінскі мастацкі фільм 2007 года From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Каля́дная гісто́рыя» (фінск.: Joulutarina) ― фінскі мастацкі фільм 2007 года. Сюжэт фільма распавядае пра паходжанне святога Мікалая — Санта-Клауса.[8] Фінская прэм’ера адбылася 16 лістапада 2007 года.

Хуткія факты Калядная гісторыя, Жанры ...

«Калядная гісторыя» стала самым папулярным фільмам у Фінляндыі ў 2007 годзе.[9]

На беларускую мову фільм агучаны студыяй Gavarun.by у 2023 годзе.[10]

Remove ads

Сюжэт

Шмат гадоў таму ў Лапландыі хлопчык па імені Нікалас застаўся сіратой, калі яго сям’я пад самыя Каляды загінула праваліўшыся пад лёд. Жыхары вёскі збіраюцца, каб вырашыць яго будучыню, і, паколькі жыццё ў Арктыцы цяжкае, вырашана, што, паколькі ні адна сям’я не можа клапаціцца пра яго пастаянна, яны будуць выхоўваць яго разам. Прычым кожная сям’я бярэ яго на адзін год, пачынаючы з Каляд, а потым ён пераходзіць у наступную сям’ю. Удзячны, Нікалас пачынае выразаць з дрэва цацкі ў якасці падарункаў, якія на кожныя Каляды ён пакідае сям’і, якая клапацілася пра яго. З таго часу гэта стала традыцыяй, і Мікалай ніколі не забывае дзяцей тых сем’яў, якія прымалі яго кожны год.

Калі ў вёсцы здарылася эпідэмія, і ні адна з сем’яў не можа дазволіць сабе ўзяць яго да сябе на наступны год, яго бярэ да сябе сварлівы пустэльнік Іісакі ў якасці вучня цесляра. Іісакі старанна з ім працуе. Нікалас разумны і хутка вучыцца, і Іісакі паступова пачынае любіць Нікаласа як уласнага сына. З кожным годам Нікалас пачынае ўсё больш і больш прасякацца духам Каляд, і гэта становіцца яго жыццём, а калі ён старэе, ён становіцца фігурай, вядомай як Санта-Клаўс.

Remove ads

Узнагароды

  • 2008Міжнародны фестываль маладога кіно «Кастэлінарыя»
    • Прэмія MiniCastellinaria — Юха Вуоліёкі (рэжысёр)
  • 2008Прэмія «Юсі»
    • Найлепшая аператарская работа
    • Прыз глядацкіх сімпатый
  • 2008Кінафестываль у Сарасоце
    • Прыз глядацкіх сімпатый
  • 2009Кінафестываль «KIDS FIRST!»
    • Найлепшы сямейны фільм

Зноскі

  1. Elonet — 2006. Праверана 6 лютага 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4357006'></a>
  2. http://stopklatka.pl/film/swiety-mikolaj-2007 Праверана 7 мая 2016.
  3. http://www.imdb.com/title/tt0772176/ Праверана 7 мая 2016.
  4. Elonet — 2006. Праверана 23 сакавіка 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4357006'></a>
  5. http://www.filmaffinity.com/en/film931161.html Праверана 7 мая 2016.
  6. Elonet — 2006. Праверана 6 лютага 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4357006'></a>
  7. Christmas Story, Joulutarina, Finland - Story of how Santa Claus came to be Santa. Travel Explorations (16 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2018. Праверана 4 лютага 2018.
  8. Joulutarina vuoden katsotuin kotimainen elokuva. mtv3.fi. MTV3 (27 снежня 2007). Праверана 27.12.2007.
  9. Калядная гісторыя(нявызн.). Праверана 9 лютага 2024.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads