Мікель Артэта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міке́ль Артэ́та Аматрыяі́н (баскск.: Mikel Arteta Amatriain; нар. 26 сакавіка 1982, Сан-Себасцьян, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Паводле нацыянальнасці з’яўляецца баскам. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам лонданскага «Арсенала».
Пачаўшы дарослую кар’еру ў «Барселоне», пазней змяніў некалькі клубаў, а з 2005 года стала гуляў у англійскім «Эвертане», пакуль у апошнія дні трансферанага акна на пачатку сезона 2011/12 не быў падпісаны «Арсеналам». У маі 2016 года пакінуў «Арсенал» па заканчэнні кантракта і завяршыў кар’еру.
Remove ads
Клубная кар’ера
Мікель пачаў футбольную кар’еру ў клубе «Антыгуока» ў родным горадзе Сан-Себасцьян, дзе пасябраваў з паўабаронцам Хабі Алонса з той прычыны, што яны разам гулялі кожныя выходныя. У хуткім часе Мікель з’ехаў у «Барселону», дзе гуляў за рэзервовую каманду, але прабіцца ў галоўную каманду клуба не здолеў, пасля чаго з’ехаў у шатландскі «Рэйнджэрс».
У шатландскім клубе Артэта атрымаў шэраг трафеяў, а таксама любоў заўзятараў брытанскага клуба. Аднак у 2004 годзе ігрок вярнуўся на радзіму, каб выступаць за «Рэал Сасьедад» разам са сваім сябрам Хабі Алонса, які аднак з’ехаў у тым сезоне ў «Ліверпул». На наступны год, Артэта далучыўся да складу англійскага «Эвертана», дзе паводле задумы Дэвіда Моеса, павінен быў замяніць дацкага паўабаронцу Томаса Гравесена. У хуткім часе ігрок стаў футбалістам асноўнага складу клуба, артымаўшы шэраг узнагарод лепшага іграка клуба.
31 жніўня 2011 года склаў 4-гадовы кантракт з лонданскім «Арсеналам», які заплаціў за іспанца 10 мільёнаў фунтаў[3]. Пазней паўабаронца стаў капітанам «Арсенала». У маі 2016 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4].
Remove ads
Трэнерская кар’ера
Пасля заканчэння гульнявой кар’еры ў 2016 годзе стаў памочнікам трэнера Хасепа Гвардыёлы ў «Манчэстэр Сіці». У снежні 2019 года ўзначаліў лонданскі «Арсенал», падпісаўшы кантракт да 2023 года[5].
Дасягненні
«Рэйнджэрс»:
- Чэмпіён Шатландыі: 2003
- Уладальнік Кубка Шатландыі: 2003
- Уладальнік Кубка лігі Шатландыі: 2003
«Арсенал»:
- Уладальнік Кубка Англіі (2): 2014, 2015
- Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2014, 2015
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads