Мікола Садковіч

драматург, кінарэжысёр, празаік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікола (Мікалай Фёдаравіч) Садковіч (21 студзеня 1907, вёска Вусце, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 16 жніўня 1968, Масква) — беларускі кінадраматург, кінарэжысёр, пісьменнік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1944).

Хуткія факты Мікола Садковіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Дзяржаўны тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве ў 1928 годзе. Да 1945 года працаваў рэжысёрам на кінастудыях Масквы, Адэсы, Кіева, Ташкента. У 1942—1945 гг. кіраўнік Беларускай кінагрупы на Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў у Маскве, з якой выязджаў да партызан і на франты. У 1946—1947 гг. і з 1950 г. — міністр кінематаграфіі БССР. У 1953—1956 гг. — намеснік міністра культуры БССР. Узначальваў рускую секцыю СП Беларусі. У 1948—1950 гг. быў галоўным рэдактарам і рэжысёрам Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў у Маскве. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1959 гг.). Член СП СССР з 1947 г.

М. Ф. Садковіч вядомы як празаік. У беларускім друку выступіў у 1948 г. Пісаў на рускай мове. Аўтар гістарычнага рамана «Георгий Скорина» (сумесна з Я. Львовым, 1951 г., папраўленае і дапоўненае ў 1957 г.), «Повести о ясном Стахоре» (1956 г.), дзённіка назіранняў «Человек в тумане» (1960), рамана «Мадам Любовь» (1966). Яго творам уласцівы дынамізм сюжэта, арыгінальнасць кампазіцыі і каларытнасць персанажаў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951 г.) за дакументальны фільм «Дэмакратычная Германія».

Remove ads

Сцэнарыст

Зноскі

  1. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 8 жніўня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q47757534'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2826570'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads