Вусценскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ву́сценскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Вусце.

Хуткія факты Вусценскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Яромкавіцкі (Ермаковіцкі) сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Яромкавічы (Ермаковічы). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавет перанесены ў вёску Вусце. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тарчылава. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ліпкі, сельсавет перайменаваны ў Ліпкаўскі сельсавет[1]. У 1972 годзе ў склад Першамайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Зямцы, Ленькавічы і Наваселле), наўзамен у склад сельсавета з Першамайскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Барань, Навасёлкі, Татарск, Целянцеева і Чэрвіна)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ліпкаўскага сельсавета 22 населеныя пункты[3]. 23 кастрычніка 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вусце[4]. 15 мая 1981 года ў склад Веравайшанскага сельсавета перададзена вёска Татарск[5]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Вусценскі[6]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Першамайскага сельсавета (6 сельскіх населеных пунктаў у межах былога калгаса «Першае мая»: Белева, Бранцава, Клюшнікава, Ленькавічы, Наваселле і Хімінічы)[7]. 15 снежня 2016 года скасавана станцыя Чэрвіна[8].

Remove ads

Склад

Па стане на 2019 год у склад сельсавета ўваходзілі аграгарадок Вусце, а таксама 20 вёсак: Барань, Белева, Бараўцы, Бранцава, Вязавая, Яромкавічы, Клюшнікава, Красны Бераг, Ленькавічы, Ліпкі, Малінаўка, Марозаўка, Навасёлкі, Наваселле, Селішча, Сасноўка, Чэрвіна, Тарчылава, Целянцеева і Хімінічы[9].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1921 чалавек[10], з іх 93,8 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[11]. Паводле перапісу 2019 года — 1408 чалавек[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 53. — 248 с. 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 кастрычніка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads