Мікіта Андрэевіч Лазоўскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікіта Лазоўскі (нар. 16 жніўня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік.

Хуткія факты Мікіта Лазоўскі, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у мінскім РЦАР-БДУ, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама», з 2017 года пачаў гуляць за дубль клуба, тады ж стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды мінчан. У красавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб Другой лігі «Ашмяны-БДУФК», дзе быў другім брамнікам, дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу.

У сакавіку 2020 года пасля прагляду стаў іграком «Смалявічаў»[3]. Сезон 2020 пачынаў у дублі. 3 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з брэсцкім «Дынама» (3:3). У снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы»[4].

У пачатку 2021 года засярэдзіўся на выступленні ў пляжным футболе, пазней вярнуўся ў дубль мінскага «Дынама». Пакінуў сталічны клуб па заканчэнні сезона 2022.

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads