ФК Ашмяны-БДУФК
беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ашмяны-БДУФК» — былы беларускі футбольны клуб з Ашмян.
Гісторыя
З 2007 года клуб выступаў у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці, дзе займаў месцы ў ніжняй палове табліцы.
У пачатку 2015 года мінскі клуб «Славянін», шукаючы магчымасць пераехаць у іншы горад, здолеў дамовіцца аб пераездзе з кіраўніцтвам Ашмян. У выніку, у Другую лігу замест «Славяніна» была заяўлена каманда «Ашмяны». Каманда была ўкамплектавана пераважна былымі ігракамі «Славяніна», таксама ў яе склад быў запрошаны шэраг мясцовых футбалістаў. Галоўным трэнерам «Ашмян» стаў былы трэнер «Славяніна» Васіль Смірных. У сезоне 2015 «Ашмяны» адразу сталі адным з лідараў сваёй падгрупы А, аднак у выніку занялі трэцяе месца і выйшлі ў фінальны раўнд, дзе не здолелі ўзняцца вышэй за пяты радок.
У пачатку 2016 года, пасля спынення існавання першалігавай «Бярозы-2010» і адмовы «Маладзечна-ДЮСШ-4» ад павышэння «Ашмянам» было прапанавана месца ў Першай лізе, на што каманда адказала згодай[1]. Аднак, замацавацца ў Першай лізе не атрымалася — каманда хутка апынулася ў канцы турнірнай табліцы. Улетку шэраг ігракоў «Ашмян» быў абвінавачаны ў арганізацыі дагаворных матчаў, яны былі выключаны з каманды, склад якой у выніку абнавіўся больш чым напалову. Восенню 2016 года галоўным трэнерам замест Васіля Смірных стаў Антуан Маёраў, але і ён не здолеў выратаваць каманду ад апошняга месца і вылету ў Другую лігу.
Сезон 2017 каманда, якая дапоўніла назву «Ашмяны» да «Ашмяны-БДУФК», пачала ў Другой лізе са штрафам у 5 ачкоў за ўдзел ігракоў у дагаворных матчах у папярэднім сезоне. Пачатак атрымаўся няўдалым — «Ашмяны» саступілі асноўным канкурэнтам і ўскладнілі сабе барацьбу за высокія месцы. Аднак пазней каманда набрала абароты і стала перамагаць у адным матчы за другім, нярэдка з разгромным лікам. У выніку «Ашмяны» неўзабаве апынуліся ў верхняй частцы табліцы і, разграміўшы ў апошнім туры «Любань» з лікам 12:1, занялі трэцяе месца. Пры гэтым нападнік «Ашмян» Дзмітрый Купнеўскі з 31 голам стаў найлепшым бамбардзірам турніру.
У сезоне 2018 «Ашмяны» таксама былі адным з фаварытаў Другой лігі, але даволі хутка адсталі ад «Руха» і «Крумкачоў» і былі вымушаны змагацца за трэцяе месца. Доўгі час паспяхова ўтрымліваючы трэці радок, у канцы сезону ашмянская каманда прапусціла наперад рэчыцкі «Спадарожнік» і фінішавала чацвёртай. У сезоне 2019 «Ашмяны-БДУФК» доўгі час вялі барацьбу за першынство з дзяржынскім «Арсеналам», у выніку каманда стала другой і выйшла ў Першую лігу.
У 2020 годзе, запрасіўшы некалькіх вопытных ігракоў, «Ашмяны-БДУФК» сталі серадняком Першай лігі і ў выніку скончылі сезон на 10-м месцы. Аднак, у пачатку 2021 года стала вядома, што з-за фінансавых цяжкасцей каманда не выступіць у Першай лізе і спыніць існаванне. Новая каманда з Ашмян, складзеная пераважна з мясцовых ігракоў, была заяўлена ў Другую лігу ў сезоне 2021.
Грамадскае аб’яднанне «Футбольны клуб «Ашмяны» знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі[2] з лістапада 2021 года па рашэнні Гродзенскага абласнога суда. У 2023 годзе ў Гродзенскім абласным судзе прайшло пасяджэнне пра прымусовае прызначэнне ліквідатара грамадскага аб’яднання. Ён мусіць завяршыць справы арганізацыі.
Эмблемы
- Гісторыя эмблем «Ашмян»
- да 2018 года
- 2019—2020
Папярэднія назвы
- 2007—2013: «Ашмяны»
- 2014: «Факел»
- 2015—2016: «Ашмяны»
- 2016—2020: «Ашмяны-БДУФК»
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
- 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 3—2—3, розніца мячоў 13—15.
- 2 Вынік матча «Ашмяны» — «Прамень» (3:3) быў ануляваны, прысуджаны лік 0:0 без дадання ачкоў абодвум камандам.
- 3 З каманды знята 5 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезоне 2016.
Remove ads
Галоўныя трэнеры
- Васіль Смірных (2015 — верасень 2016)
- Антуан Маёраў (верасень 2016 — снежань 2020)
Зноскі
- К, А.. У Ашмянах спрабуюць ліквідаваць футбольны клуб. Ніхто не хоча гэтым заняцца . Hrodna.life (12 чэрвеня 2023). Праверана 13 студзеня 2024.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads