Міласлаў Зіма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мі́ласлаў Зі́ма (чэшск.: Miloslav Zíma; нар. 3 студзеня 1920, Прага) — чэшскі мовазнавец-славіст. Доктар славянскай філалогіі (1953).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1950 годзе Карлаў універсітэт у Празе. З 1954 года ў Інстытуце славяназнаўства Чэхаславацкай акадэміі навук, у 1961—1984 гг. супрацоўнік Славянскай бібліятэкі ў Празе.
Навуковая дзейнасць
Даследаваў пытанні транскрыпцыі, транслітарацыі, арфаграфіі і анамастыкі беларускай, польскай, рускай, балгарскай і славенскай моў («Некаторыя прапановы па транслітарацыі алфавіта і іх тэарэтычная аснова», 1963, «Транслітарацыя, транскрыпцыя і іншыя віды перадачы», 1986). Шэраг артыкулаў прысвяціў праблемам беларускага мовазнаўства: «Паходжанне назвы „Белая Русь“» (1957), «Умовы так званага пералівання імён у нацыянальныя формы паміж усходнеславянскімі мовамі» (1972), «Нататкі пра беларускую літаратурную мову» (1980), «Францішак Скарына і яго імя» (1990) і інш.
Перакладае з славянскіх моў, у т.л. з беларускай.
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads