Мілда — багіня кахання

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мілда — багіня кахання
Remove ads

«Мілда — багіня кахання»[1], або «Літоўская Венера» (польск.: Wenus Litewska) — жывапіснае палатно К. Альхімовіча, напісанае ў 1910 годзе. Захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве. Створана паводле паэтычнай трылогіі з гісторыі Літвы «Анафеляс»[1], якая была напісана Ю. Крашэўскім ў 18401845 гг.

Хуткія факты Матэрыял, Тэхніка ...

За першы варыянт карціны, завершаны ў 1890 годзе[2], на мастацкім конкурсе імя Войцеха Герсана ў Варшаве ў тым жа годзе К. Альхімовіч атрымаў першую прэмію[1], у 1891 годзе залаты медаль у Берліне. Карціна была прададзена ў Нью-Ёрк у 1895 годзе[2]. Другі аўтарскі варыянт карціны быў напісаны ў 1910 годзе. У 1918 годзе была перададзена з калекцыі Вінцэнта Валеўскага (польск.: Wincenty Walewski) у Нацыянальны музей у Варшаве. Памер карціны — 133 × 76 см[3].

Remove ads

Апісанне

Мастак выбраў з паэтычнага твора адзін з самых запамінальных момантаў, калі багі караюць Мілду за каханне з чалавекам Ромам. Чароўная багіня стаіць на вострых каменнях пасярод разбушаванай стыхіі. Смела выкарыстоўваючы рамантычная выяўленчыя сродкі, К. Альхімовіч напаўняе палатно імклівым рухам, моцнымі перажываннямі. Палатно напоўнена бурнымі пачуццямі, рэзкая гульня святла і ценю, адкрытасць колераў падкрэсліваюць трывогу ў душы багіні-бунтаркі, нешчаслівай у сваім каханні[1].

Remove ads

Зноскі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads