Мілейкаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міле́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Мілейкі. Колькасць двароў — 637, колькасць жыхароў — 1311.
Старшыня — Галабурда Валянціна Іванаўна[1], кіраўнік спраў — Хоміч Наталля Аляксееўна [1].
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 1 красавіка 1968 года ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мілейкі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[2]. 16 лютага 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бусяжскага сельсавета (вёскі Була, Бусяж, Вялікі Галік, Галынка, Грыўда, Дубітава, Рацкевічы, Харошча), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бусяж[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1395 чалавек[4], з іх 96,4 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 1,4 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1168 чалавек[6].
Зноскі
- Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 15 кастрычніка 2020.
- Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 студзеня, 16 лютага, 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads