Мільчане

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мільчане
Remove ads

Мільчане (в.-луж.: Milčenjo, н.-луж.: Milcany, чэшск.: Milčané, ням.: Milzener, польск.: Milczanie) — сярэднявечнае заходнеславянскае племя, якое ўваходзіла ў племянную групу лужыцкіх сербаў[3] разам з далямінцамі, сорбамі, лужычанамі, нішанамі, сусельцамі і іншымі плямёнамі. Мільчане з'яўляюцца продкамі лужычан (галоўным чынам Вехняй Лужыцы), славянскага народа на ўсходзе Германіі[4]. Упершыню племя мільчан згадваецца ў хроніке Баварскага географа IX стагоддзя як Milzane[5][6].

Thumb
Племя мільчан на карце размяшчэння палабскіх племёнаў у VIIIX стагоддзях[1][2]

Мільчане насялялі ў другой палове I тысячагоддзя тэрыторыю ў раёне Будзішына, які прыблізна адпавядае сучаснай Верхняй Лужыце (якая першапачаткова насіла назву Будзішынская зямля)[7]. Разам са слюбянамі, жараўлянамі і іншымі плямёнамі мільчане з'яўляюцца часткай каланізацыйнай плыні славян, пачаўшай перасяленне ў міжрэчча Эльбы і Одэра з VI стагоддзя. Як мяркуецца, славяне, якія раней за іншых асвоілі гэты рэгіён, прадстаўлялі сукоўска-дзедзіцкую культуру[8]. Пазней тэрыторыя рассялення мільчан падверглася ўплыву славян серюскай (русенскай) куьтуры[9]. Раёны на захадзе ад племяні мільчан насялялі далямінцы (галамачы) і нішане, на паўночным захадзе — ніжычы, на ўсходзе за ракой Бубр размяшчалась племя лужычан, на поўдні знаходзіліся вобласці рассялення чэхаў[1][10].

Разам з пашырэннем да IX стагоддзя сербскага племяннога саюза пачынае распаўсюджвацца этнонім сорбы сярод заходнеславянскіх плямёнаў, уключаючы мільчан, на тэрыторыі аж да сярэдняга цячэння Одэра[11]. У пачтку X стагоддзя племя мільчан было захоплена немцамі, як і ўсе астатнія плямёны саюза сорбаў[12].

Разам з лужычанамі мільчане сталі асноўнымі плямёнамі, якія прынялі ўдзел у фармаванні себалужыцкага этнаса. Тэрытарыяльна вобласць рассялення мільчан супадае з арэалам верхнялужыцкай мовы. Падзел на Ніжнюю і Верхнюю Лужыцу з'яўляецца з XV стагоддзя[7].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Большая Советская Энциклопедия. — Карта из статьи «Полабские славяне» в БСЭ. Полабские славяне в 8—10 вв. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012.
  2. Статья Полабские славяне // Большая советская энциклопедия / Гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. М.: «Сов. энциклопедия», 1969—1978. — Т. 20.
  3. Статья Мильчане // Большая советская энциклопедия / Гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. М.: «Сов. энциклопедия», 1969—1978. — Т. 20.
  4. Мильчане // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
  5. Херрман И. Ruzzi. Forsderen Liudi. Fresiti. К вопросу об исторических и этнографических основах «Баварского Географа» (первая половина IX в.) // Древности славян и Руси / Ответственный редактор Тимощук Б. А.. М.: Наука, 1988. — С. 164. ISBN 5-02-009419-6.
  6. Статья Лужица // Большая советская энциклопедия / Гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. М.: «Сов. энциклопедия», 1969—1978. — Т. 20.
  7. Седов В. В. Славяне в раннем средневековье. М.: Фонд археологии, 1995. — С. 141. ISBN 5-87059-021-3.
  8. Седов В. В. Славяне в раннем средневековье. М.: Фонд археологии, 1995. — С. 145. ISBN 5-87059-021-3.
  9. Commons.wikimedia.org. — Heiliges Römisches Reich 1000. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2012.
  10. Седов В. В. Славяне в раннем средневековье. М.: Фонд археологии, 1995. — С. 143. ISBN 5-87059-021-3.
  11. Седов В. В. Славяне в раннем средневековье. М.: Фонд археологии, 1995. — С. 144. ISBN 5-87059-021-3.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads