Мільчанка (рака)
рака ў Гомельскім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мільчанка або Мільчанская канава — рака ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, правы прыток Узы. Даўжыня прыкладна 15 км. Пачынаецца ў раёне лесапітомніка ў Чыгуначным раёне Гомеля, вусце на ўсходняй мяжы Бабовіч. Рэчышча на тэрыторыі Гомеля часткова каналізавана.
Remove ads
Гісторыя
Рака вядома з картаграфічных крыніц XIX стагоддзя як Мільча. Тым часам цякла праз вёскі Новая Мільча, Старая Мільча, Давыдава Мільча, Асавец.
У 2-й палове XX стагоддзя, з прычыны будаўніцтва прамысловых аб’ектаў і новых мікрараёнаў Гомеля, а таксама збору сцёкавых вод, рэчышча змянілі і часткова каналізавалі.[1]
У 1969 годзе, з прычыны падаўжэння вуліцы Барыкіна, пабудаваны мост цераз неканалізаваную частку ракі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads