Мінамота-но Ёрытома
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мінамота-но Ёрытома (9 мая 1147 — 9 лютага 1199) — заснавальнік сёгуната Камакура і першы яго кіраўнік (у 1192—1199).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Хэян-кё, тагачаснай сталіцы Японіі, вядомай сёння як Кіёта. Ён быў трэцім сынам Мінамота-но Ёсітома, кіраўніка роду Мінамота, і яго старэйшай жонкі, дачкі Фудзівары-но Суэноры з роду Фудзівара.
Пачынаючы з IX стагоддзя, у Японіі вялікая ўлада засяродзілася ў руках сям’і Фудзівара, рэгентаў пры імператары. Аднак, калі ў сям’і Фудзівара не стала больш дачок — традыцыйных нявест для імператараў, нейкі час Японіяй кіравалі адхіленыя раней ад улады імператары. Затым на кароткі час высунуўся род Тайра, але зрынуты ім супернік — клан Мінамота — аб’яднаўся на чале з Мінамота-но Ёрытома і захапіў уладу. Ёрытома ўзяў сабе тытул «сэі-тайсёгун», які азначаў «вялікі генерал, які карае варвараў». З 1192 года ўся ўлада засяродзілася ў яго руках. Мінамота заснаваў свой ваенны ўрад у Камакура, ад назвы якой атрымаў імя яго сёгунат.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads