Камакура
горад у Японіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кама́кура (яп.: 鎌倉市 Камакура-сі) — адзін са старажытных гарадоў Японіі, быў заснаваны ў 1192 годзе. Размешчаны ў прэфектуры Канагава, на востраве Хонсю. Плошча горада складае 39,60 км²,[1] насельніцтва — 174 491 чалавек (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 4 406,34 чал./км².
Горад з трох бакоў атачаюць лясістыя горы, а з поўдня выходзіць на заліў Сагамі. Клімат Камакуры мяккі. Гэта ідэальны зімовы і летні курорт.
Remove ads
Гісторыя
Заснавальнікам Камакуры з'яўляецца Мінамота но Ёрытома. У 1180 годзе ён прывёў у Камакуру свае войскі і зрабіў яе сваёй рэзідэнцыяй: акружаная горамі і морам, Камакура ўяўляла натуральную крэпасць, якая лёгка абаранялася ад ворагаў. Тут абгрунтавалася бакуфу — урад, які падпарадкоўваўся сёгуну. Пасля падзення Камакурскага сёгуната, які праіснаваў з 1185-га па 1333 гады, колішняя сталіца прыйшла ў запусценне і ператварылася ў звычайную вёску, і толькі ў эпоху Мэйдзі пачалося яе новае жыццё, пасля таго як яна стала прыцягваць мастакоў і пісьменнікаў.
Remove ads
У культуры
Камакура — месца дзеяння мангі і анімэ «Эльфійская песня».
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- 神奈川県の人口と世帯 : 神奈川県 (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Канагава (1 чэрвеня 2010). — Колькасць насельніцтва прэфектуры Канагава. Праверана 16 ліпеня 2010.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads