Мінны загараджальнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мінны загараджальнік
Remove ads

Мі́нны загараджа́льнік (мінзаг) — спецыялізаваны ваенны карабель прызначаны для пастаноўкі мінных загарод. Да мінных загараджальнікаў адносяць розныя караблі — ад невялікіх прыбярэжных да вялікіх хуткаходных караблёў, пабудаваных у карпусах эсмінцаў. Водазмяшчэнне надводных мінных загараджальнікаў дасягае 6000 тон.

Thumb
Германскі мінны загараджальнік. 1917 год.

Мінныя загараджальнікі прызначаюцца для пастаноўкі мінных загарод пераважна ў сваіх водах.

Акрамя магчымасці ўстаноўкі мін мінзагі аснашчаны ўзбраеннем для самаабароны. Артылерыйскае ўзбраенне загараджальнікаў разлічана на магчымасць адбіцця нападаў эсмінцаў, катараў і самалетаў.

Таксама ў якасці мінзагаў могуць выкарыстоўвацца і падводныя лодкі. Пры гэтым пастаноўка мін можа ажыццяўляцца як у надводным, так і ў падводным становішчы, а ў сілу высокай скрытнасці падводных лодак эфектыўным з’яўляецца выстаўленне так званых «наступальных мінных загарод» — у тэрытарыяльных водах праціўніка і на ажыўленых шляхах руху варожых судоў і караблеў.

Remove ads

Гл. таксама

  • Падводны мінны загараджальнік — падводная лодка, падводная лодка, асноўным прызначэннем якой з’яўляецца ўстаноўка марскіх мін.
  • Мінаўкладчык — наземная машына для ўстаноўкі мінных палеў.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads