Мінская плошча (Кіеў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мі́нская плошча — плошча ў жылым масіве Абалонь Абалонскага раёна Кіева.
Размешчана на скрыжаванні Абалонскага праспекта і вуліцы Ляўка Лук’яненкі.
Узнікла ў канцы 1970-х гадоў як безназоўная плошча на стыку новапракладзеных вуліц. Сучасная назва — з 1982 года.
У 1960-1970-я гады Мінскай плошчай таксама называлі і месца скрыжавання праспекта Чырвоных Казакоў (цяпер — праспект Сцяпана Бандэры) і вуліц Новаканстанцінаўскай і Дзям’яна Каротчанкі (цяпер — вуліца Алены Тэлігі) на Куранёўцы (у XIX — 1-й палове ХХ стагоддзя — Траецкая рыначная плошча).
На плошчы размешчаны: сквер з помнікам Арханёлу Міхаілу — заступніку Кіева, рынак «Мінскі», рэстаран хуткага абслугоўвання «McDonald’s», дом побыту «Абалонь» і дзяржаўная раённая адміністрацыя Абалонскага раёна Кіева.
Remove ads
Геаграфічныя каардынаты
Транспарт
- Тралейбусы 24, 34
 - Аўтобусы 88, 99
 - Маршрутнае таксі 170, 204, 243, 472, 464, 476, 485, 506, 530, 559
 - Станцыя метро «Мінская»
 
Паштовы індэкс
01032
Літаратура
- «Улицы Киева». Справочник. / Под ред. Кудрицкого А. В. — Киев: «Украинская энциклопедия им. М. Бажана», 1995. — 352 с. — ISBN 5-88500-070-0.
 
Спасылкі
- Вэб-энцыклапедыя Кіева Архівавана 6 жніўня 2011.
 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads