Праспект Сцяпана Бандэры (Кіеў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Праспект Сцяпана Бандэры (Кіеў)map
Remove ads

Праспект Сцяпана Бандэры (укр.: Проспе́кт Степана Бандери) — праспект у Абалонскім і Пячэрскім раёнах Кіева, мясцовасці Курэнёўка, Пэтрыўка, жылы масіў Абалонь (уздоўж Вербнага возера). Праходзіць ад Кірылаўскай і Курэнёўскай вуліц да Маскоўскага моста.

Хуткія факты Праспект Сцяпана Бандэры Кіеў, Агульная інфармацыя ...

На адрэзку паміж Новаканстанцінаўскай вуліцай і Маскоўскім мастом праспект складае частку Малую Акруговую дарогу.

Remove ads

Гісторыя

Утварыўся ў першай палове ХХ стагоддзя як злучэнне вуліц Лугава-Станцыённай (паміж Кірылаўскай вуліцай і чыгункай) і Агароднага тупіка, якія ў 1961 былі аб'яднаны пад назвай Чырвонаказацкая вуліца. У 1976 годзе, пасля працягу ў бок Маскоўскага моста і пашырэння, пераўтварэння яе ў хуткасную магістраль, вуліца атрымлівае назву «праспект Чырвоных Казакоў» у гонар ваенных фарміраванняў Чырвоных Казакоў. Распараджэннем Кіеўскага гарадскога савета ад 18 жніўня 2004 года перайменаваны ў Маскоўскі праспект, а 7 ліпеня 2016 года на сесійным пасяджэнні дэпутаты Кіеўскага савета прагаласавалі за перайменаванне праспекта ў гонар Сцяпана Бандэры [1]. Рашэнне ўступіла ў сілу пасля афіцыйнай публікацыі ў газеце «Храшчацік» 9 жніўня 2016 года.

Remove ads

Транспарт

У пачатку праспекта, па Кірылаўскай вуліцы праходзяць трамвайныя шляхі з Падола ў бок Абалоні і Мінскага масіва.

Праз праспект праходзяць мноства аўтобусных і траллейбусных маршрутаў, асноўны паток якіх накіраваны ад метро Пачайна ў бок Траешчыны.

У заходняй частцы праспекта знаходзіцца чыгуначная станцыя Зеніт.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads